Круглы стол «Прадпрымальніцкая дзейнасць НКА: міжнародны вопыт прававога рэгулявання, заканадаўства і практыка РБ»
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашае прадстаўнікоў/ц арганізацый грамадзянскай супольнасці ўзяць удзел у круглым стале «Прадпрымальніцкая дзейнасць НКА: міжнародны вопыт прававога рэгулявання, заканадаўства і практыка РБ». 19 снежня 2018 г. з 13:00 да 16:00 у г. Мінску. Для ўдзелу ў круглым стале абавязкова запаўненне электроннай заяўкі да 12 снежня 2018 г.
Дадзены круглы стол з'яўляецца трэцім у цыкле круглых сталоў, якія праводзяцца Цэнтрам прававой трансфармацыі, і прысвечаны тэме ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні стварэння і дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
Мэта круглага стала - абмеркаваць прававое рэгуляванне, практыку правапрымянення па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, сумесна выпрацаваць магчымыя шляхі дзеянняў па ўдасканаленні заканадаўства і практыкі ў гэтай галіне.
На круглым стале будуць разгледжаны:
- міжнародныя дакументы і вопыт прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці некамерцыйных арганізацый;
- заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці некамерцыйнымі арганізацыямі (грамадскімі аб'яднаннямі, фондамі, установамі);
- практыка беларускіх некамерцыйных арганізацый у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.
У ходзе круглага стала мяркуецца абмеркаванне сярод прадстаўнікоў/ц арганізацый грамадзянскай супольнасці аспектаў беларускага заканадаўства, звязаных з ажыццяўленнем некамерцыйнымі арганізацыямі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія патрабуюць першачарговага вырашэння, а таксама магчымасцяў і шляхоў іх вырашэння.
Крыніца: lawtrend.org