Крэатыўная Еўропа - бясплатны анлайн-курс лекцый
сер, 2016-11-09 10:40
Праграма Еўракамісіі "Крэатыўная Еўропа" агульным бюджэтам 1,46 млрд. еўра дае магчымасць рэалізацыі сумесных міжнародных культурніцкіх праектаў, падтрымкі аўдыёвізуальнага сектара.
З анлайн-курсу лекцый "Крэатыўная Еўропа" можна даведацца пра крытэры адбору прапаноў праектаў, працэс іх рэгістрацыі, умовах партнёрства і чынніках поспеху.
Анлайн-курс уключае 5 відэалекцый.
У межах праграмы "Крэатыўная Еўропа" асобны культурніцкі праект можа быць прафінансаваны ў памеры ад 200 тыс. да 2 млн. еўра.
Падрабязней - тут.
Крыніца: CulturePartnership.eu