Крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія» (Магілёў)

У Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія». Ëн пройдзе ў бізнес-цэнтры «Атрыум» (вул. Першамайская, 57) 1 лютага. Да ўдзелу запрашаюцца вучні і вучаніцы 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ад экспертаў. Рэгістрацыя анлайн.

Старшакласнікам/цам пакажуць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт і паставіць канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Падобныя крэатоны пройдуць:

  • 15 лютага ў Гродне («Першыя ідэі: тэхналогіі»)
  • 29 лютага ў Гомелі («Першыя ідэі: экалогія»).