"Кошт урада": Вакансія аналітыка бюджэтных дадзеных
Даследчы цэнтр "BIPART" Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання "SYMPA" шукае аналітыка бюжэтных дадзеных для праекта "Кошт урада" на частковую занятасць (5-7 гадзін на тыдзень).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адукацыя ў сферы эканомікі і фінансаў,
- валоданне навыкамі статыстычнага аналізу,
- навыкі працы з вялікімі аб'ёмамі дадзеных,
- веданне сістэмы дзржаўных фінансаў Беларусі,
- навыкі візуалізацыі дадзеных з дапамогай Excel (вітаецца веданне анлайн-сервісаў візуалізацыі дадзеных),
- мінімум 2 гады прафесійнага досведу на падобнай пасадзе.
Прафесійныя абавязкі:
• інтэрпрэтацыя дадзеных, аналіз афіцыйных справаздач з выкарыстаннем статыстычных і эканамічных метадаў,
• сістэматычны збор і аналіз афіцыйных дадзеных пра бюджэт, падтрымка сістэмы захавання дадзеных,
• пошук і інтэрпрэтацыя трэндаў і патэрнаў у складаных наборах дадзеных,
• фільтрацыя і ачыстка дадзеных,
• даследаванні ў галіне дзяржфінансаў, вывучэнне дадзеных, фармуляванне высноў і падрыхтоўка справаздач.
Праца аналітыка з'яўляецца дыстанцыйнай, перыядычна патрабуецца ўдзел у сустрэчах з камандай праекта.
Кандыдатам неабходна даслаць рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст (1-2 абзацы пра тое, чаму Вы мяркуеце, што Ваша кандыдатура пасуе да гэтай вакансіі) на электронны адрас: [email protected].
Дэдлайн - 5 снежня 2015 года.
Крыніца: KoshtUrada.by.