Конкурс журналiсцкiх прац «Бежанец XXI стагоддзя»
Прыватная інфармацыйная ўстанова «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас [email protected] не пазней за 31 студзеня 2018 года.
Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды, а таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы. У журы конкурсу запрошаныя вядомыя журналісты і праваабаронцы Беларусі.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года.
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія карэктна і сацыяльна адказна асвятляюць тэматыку бежанцаў, будуць абвешчаныя падчас круглага стала «Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ», што адбудзецца ў Мінску напрыканцы лютага 2018 года.
Крыніца: baj.by