Конкурс Вышаградскага фонда і МЗС Нідэрландаў для НДА/НКА краін Ўсходняга партнёрства
пят, 2016-10-28 13:35
Вышаградскі фонд і МЗС Нідэрландаў ладзяць конкурс на фінансаванне праектаў, скіраваных на падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратызацыю ў краінах "Усходняга партнёрства".
Тэмы праектаў:
- Заканадаўства і правасуддзе
- Добрае кіраванне (дзяржкіраванне, грамадскі парадак, палітыка, міграцыйная палітыка)
- Камунікацыя, медыя, доступ да інфармацыі
- Развіццё грамадзянскай супольнасці, падтрымка правоў чалавека і меньшасцяў
Вітаецца ўдзел НДА і НКА.
Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязней - на гэтай старонцы.
Паводле VisegradFund.org