Конкурс відэаролікаў, якія дэманструюць працу маладых міратворцаў
аўт, 2018-06-26 09:27
Ініцыятыва Youth Peace Initiative арганізоўвае відэа-конкурс The Next Generation Peacebuilders Video Contest. Мэта дадзенага конкурсу - паказаць як працуюць маладыя міратворцы. Лепшыя відэаролікі атрымаюць прыз Youth Carnegie Peace Prize. Ролікі прымаюцца на конкурс да 20 жніўня 2018.
Пакажыце свету, як вы спраўляецеся з такімі цяжкасцямі:
- Фінансаванне - фінансавая падтрымка маладых міратворцаў.
- Падахвочванне моладзі прымаць удзел у працэсах фарміравання свету і палітычнай трансфармацыі.
- Стварэнне і арганізацыя бяспечных і крэатыўныя месцаў для моладзі.
Аўтар лепшага відэароліка атрымае тытул моладзевага пасла 'Youth Ambassador of the Peace Palace' і будзе запрошаны на саміт One Young World Summit і канфэрэнцыю Carnegie Peace Building Conversations Conference ў Гаагу, Нідэрланды.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- відэа павінны дэманстраваць працу маладых міратворцаў;
- узрост канкурсантаў: 18 - 29 гадоў.
Патрабаванні да відэа:
- 1280 × 720 пікселяў;
- максімальная працягласць - 3 хвіліны.
Крытэрыі ацэньвання:
- Эфектыўнасць у вырашэнні пералічаных вышэй цяжкасцяў.
- Крэатыўнасць і арыгінальнасць.
- Наколькі міратворчая ініцыятыва з'яўляецца моладзевай.
- Відэаролік разам з бланкам заяўкі трэба даслаць на [email protected]
Крыніца: youthpeaceinitiative.net