Конкурс відэаролікаў, працягласцю не больш за 1 хвіліну (прыз 1000€)
пан, 2018-01-29 11:09
Неабходна стварыць відэаролік, працягласцю не больш за 1 хвіліны. Тэма конкурсу вольная. Удзел у конкурсе бясплатны. Прымаюцца як мастацкія, так і анімацыйныя працы. Калі мова работ не іспанская, павінны быць субтытры на англійскай ці іспанскай мове. Апошні тэрмін удзелу - 23 сакавіка.
Прызы:
- 1-е месца - 1000 €
- 2-е месца - 700 €
- 3-е месца - 400 €
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- у конкурсе могуць браць удзел грамадзяне ўсіх краін свету;
- прымаюцца індывідуальныя і групавыя працы;
- кожны канкурсант (група) можа падаць ад 1 да 5 работ;
- працы, якія ўжо бралі ўдзел у іншых конкурсах, не могуць удзельнічаць;
- работы, працягласцю больш за 1 хвіліну (60 секунд), не будуць прынятыя.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн заяўку.
Крыніца: cultura.unizar.es