Конкурс відэаролікаў пра ежу (прыз да 5000€)
пан, 2019-02-25 05:11
Канкурсантам/кам неабходна распавесці гісторыю пра ежу: пра культуру, уплыў ежы і што яна азначае для вас. Ежа - гэта нешта большае, чым тое, што ляжыць на талерцы. Гэта пах, колер, жыццё. Гэта нататнік распісаны ідэямі новых рэцэптаў. Гэта ўспаміны месцы, моманты. Першае месца - 5000€, другое і трэцяе месцы - 2500€. Канкурсантам/кам неабходна стварыць кароткае відэа, у якім паказаць што ежа значыць для вас. Відэа прымаюцца да 25 сакавіка 2019.
Браць удзел у конкурсе могуць усе, каму дадзены конкурс цікавы, абмежаванняў па ўзросту або нацыянальнасці няма.
Патрабаванні да відэа:
- максімальная працягласць - 3 хвіліны;
- вертыкальны фармат (9/16);
- прымаюцца ўсе жанры (камедыя, драма, адукацыйнае відэа, дакументальнае ці мастацкае, або анімацыя).
Крыніца: nespresso.com