Конкурс відэаблогераў(к) «Грошы маюць значэнне»

У сувязі з надыходзячым Тыднем фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі (Global Money Week), які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 25 па 31 сакавіка 2019 года, Нацыянальны банк абвяшчае конкурс відэаблогераў(к). У гэтым годзе прапануюць зняць відэаролік пра грошы, інфляцыю і цэнавую стабільнасць. Прызы 500-1000 бел. рублёў. Дэдлайн - 15 сакавіка 2019.

Зняць відэаролік працягласцю не больш трох хвілін. Запоўніць заяўку (бланк анкеты можна спампаваць тут). Накіраваць да 15 сакавіка 2019 г. на электронны адрас [email protected] заяўку на ўдзел у конкурсе і спасылку на старонку www.youtube.com, файлаабменніку, сацыяльных сетак, дзе размешчаны відэаролік, альбо сам відэаролік.

Пра што павінен быць відэаролік

Паразважай у відэароліку на адну або некалькі тэм пра грошы, інфляцыю і цэнавую стабільнасць. Што ты ведаеш пра гэтыя эканамічныя паняцці? Можаш распавесці простымі словамі пра гэтыя няпростыя рэчы?

Хто можа ўдзельнічаць

У конкурсе могуць браць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад сямі да трыццаці аднаго года. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну працу. У гэтым годзе конкурс будзе праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях.

Катэгорыі конкурсу:

 

  • ад 7 гадоў да 12 гадоў
  • ад 13 гадоў да 17 гадоў
  • ад 18 гадоў да 31 года

 

Крыніца: konkurs.fingramota.by