Конкурс відэа пра вандроўкі
пан, 2014-09-29 09:19
Арганізацыя "International Student" запрашае студэнтаў (ва ўзросце ад 18 гадоў) прыняць удзел у конкурсе відэа пра замежныя вандроўкі.
Умовы конкурсу:
Калі вы ў дадзены момант навучаецеся за мяжой, відэа мае распавесці пра любую вандроўку, якую вы жадаеце здзейсніць.
Калі вы зараз не навучаецеся за межамі вашай краіны, конкурснае відэа павінна распавесці пра замежную адукацыю, якую вы жадаеце атрымаць.
Асноўныя крытэры адбору:
- арыгінальнасць;
- зацікаўленасць у падарожжы;
- творчы падыход;
- цікавы сюжэт;
- высокая якасць відэа.
Працяг відэароліка - не больш за 5 хвілін. Працы могуць быць выкананы ў выглядзе анімацыі, відэаграфіі і г.д. Заяўкі прымаюцца да 22 кастрычніка 2014 года.
Падрабязная інфармацыя - на сайце.
Паводле Ijnet.org