Конкурс ў галіне журналістыкі расследванняў
Журналісты і фатографы могуць прыняць удзел у конкурсе з галоўным прызам у 5 тыс. даляраў ЗША. Фундацыя Сідні Хіллмана (Sidney Hillman Foundation) прымае працы на конкурс на атрыманне прэміі за лепшы матэрыял у галіне журналістыкі расследванняў. Па ўмовах конкурсу разглядацца будуць працы, якія былі апублікаваны ў Злучаных Штатах.
Працы на конкурс прымаюцца ў наступных катэгорыях:
кніга, серыя гісторый (артыкулаў) у друкаваных ці анлайн-часопісах, серыя гісторый (сюжэтаў) у эфіры радыё ці тэлебачання, а таксама анлайн/мультымедыя публікацыі, каментары і аналітыка.
Акрамя грашовай прэміі пераможцы атрымаюць паездку ў Нью-Йорк для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 5 траўня 2015 года.
Кандыдаты мусяць прадставіць 4 копіі суправаджальнага ліста і 4 копіі матэрыялаў да 30 студзеня 2015 года. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.