Конкурс Свет дзяцей 2018 - Намінуй героя (грант 50000$)
аўт, 2018-02-06 10:46
Адкрыты набор кандыдатаў на ўзнагароджанне ў конкурсе Свет дзяцей 2018 - Намінуй героя. Арганізатары забяспечваюць фінансаванне і прызнанне тым, хто працуе над змяненнем жыцця дзяцей ва ўсім свеце. Арганізатары шукаюць самых выбітных кандыдатаў для ўзнагароджання. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Нью-Ёрку 1 лістапада 2018. Арганізатары аплочваюць размяшчэнне і транспартныя выдаткі ўсім намінантам. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка.
Арганізатары заснавалі такія намінацыі для ўзнагароджання:
- Абарона - мінімальны грант - 50 000 $
- Адукацыя - мінімальны грант - 50 000 $
- Медыцына - мінімальны грант - 50 000 $
- Гуманітарная прэмія - мінімальны грант - 50 000 $
- Маладзёжная прэмія- мінімальны грант - 25 000 $ (катэгорыя для кандыдатаў, якім яшчэ не споўнілася 21 і якія дапамагаюць іншым прадстаўнікам моладзі)
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны ведаць што яны сярод намінантаў;
- павінны прыехаць на ўзнагароджанне ў Нью-Ёрк 1 лістапада 2018.
- могуць быць намінаваныя на толькі адну прэмію.
- павінны прадстаўляць некамерцыйную, альбо створаную не для прыбытку, альбо дабрачынную арганізацыю.
- намінант павінен быць заснавальнікам, сузаснавальнікам або кіруючым дырэктарам арганізацыі.
- арганізацыя павінна займацца дапамогай дзецям.
- толькі адзін чалавек ад арганізацыі можа ўдзельнічаць у конкурсе.
- свет дзяцей выключае якую-небудзь працу, праведзеную спецыяльна для прасоўвання якой-небудзь рэлігіі, або палітычнай пазіцыі.
- арганізацыя, якая намінуецца на ўзнагароду ў сферы адукацыі, медыцыны, абароны, гуманітарную ўзнагароду, павінна займацца працай у гэтай сферы не менш за 10 гадоў.
- асобы, якія намінуюцца на ўзнагароду ў сферы адукацыі, медыцыны, абароны, гуманітарную ўзнагароду, павінны займацца працай у гэтай сферы ў іх арганізацыі не менш за 10 гадоў.
Заяўку можна падаць на сайце арганізатараў конкурсу.
Крыніца: nominations.worldofchildren.org