Конкурс "Свабода слова" арганізацыі "Індэкс цэнзуры"
пят, 2015-10-02 16:33
Журналісты, грамадскія актывісты і дзеячы руху за свабоду інфармацыі запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Свабода слова" міжнароднае арганізацыі "Індэкс цэнзуры". Узнагароды атрымаюць людзі, якія змагаюцца за свабоду слова ў небяспечных і складаных умовах.
Медыя- і няўрадавыя арганізацыі могуць намінаваць кандыдатаў у 4-х катэгорыях: праваабаронца, грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі, журналістыка і мастацтва.
Пераможцы конкурсу будуць запрошаны ў Лондан у красавіку 2016 года для атрымання ўзнагарод і змогуць навучацца па стыпендыяльнай праграме дзеля працягу сваёй дзейнасці, скіраванай на паляпшэнне сітуацыі са свабодай слова.
Дэдлайн - 19 кастрычніка 2015 года. Намінаваць кандыдатаў можна тут.
Паводле Ijnet.org.