Конкурс Сусветнага банка для жанчын-прадпрымальніц SDGs & Her
аўт, 2018-05-29 08:34
У 2015 годзе члены ААН прынялі 17 Мэтаў устойлівага развіцця для стварэння будучага, якія мы хочам у 2030 годзе. SDGs & Her - анлайн конкурс для жанчын-прадпрымальніц, мэта якога паказаць як жанчыны дапамагаюць у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця праз сваё прадпрыемства. Неабходна запоўніць заяўку, у якой коратка апісаць сваю працу і даць спасылку на хоць бы 1 ЦУР да 30 чэрвеня 2018.
Асноўныя мэты конкурсу:
- заахвочванне жанчын, якія займаюцца дасягненнем ЦУР;
- павысіць узровень ведаў аб ЦУР і як жанчыны могуць уплываць на іх дасягненне;
- супрацоўніцтва з прыватным сектарам з мэтай дзяліцца вопытам і інавацыйнымі ідэямі ў галіне дасягненні ЦУР.
- Пераможцы будуць узнагароджаны ў верасні 2018 у Нью-Ёрку. Гісторыі пераможцаў і ўдзельніц конкурсу будуць апублікаваны ў сацыяльных сетках і на вэб-сайце арганізатараў.
Патрабаванні да кандыдатак: у конкурсе могуць прымаць удзел жанчыны, якія валодаюць або кіруюць мікрапрадпрыемствы (1-9 работнікаў, магчымасць прадпрыемства атрымаць крэдыт менш 10 000$ або штогадовыя продажы на суму менш за 100 000 $).
Крыніца: worldbank.org