Конкурс стыпендый на правядзенне журналісцкіх расследаванняў
Да ўвагі журналістаў і рэдактараў беларускіх СМІ.
Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў (IBB) у партнёрстве з Дортмудскім міжнародным адукацыйным цэнтрам за падтрымкай МЗС Германіі запрашае журналістаў беларускіх СМІ да ўдзелу ў конкурсе заявак на правядзенне журналістцкіх расследаванняў па сацыяльнай тэматыцы і падтрыхтоўцы публікацый па іх выніках. Расследаванне можна праводзіць на тэрыторыі Беларусі, Польшчы Германіі і краін Балтыі.
Для каго?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных ды рэгіянальных СМІ ўсіх форм уласнасці.
Як падаць заяўку?
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць анлайн-заяўку не пазней за 17:00 25 жніўня 2017 г. (заяўкі, зарэгістраваныя пазней за абазначаны тэрмін, разглядацца НЕ будуць!)
Заяўка павінна ўтрымліваць:
- имя і кантакты – адрас, мабільны тэлэфон, адрас электроннай пошты.
- Ваша CV (рэзюмэ);
- кароткае апісанне Вашай тэмы і значнасць артыкула/расследавання;
- меркаваны дэдлайн рэалізацыі расследавання
- меркаванае беларускае СМІ для публікацыі;
- падрабязна распісаны бюджэт.
Крытэры адбору:
1. актуальнасць і значнасць тэмы;
2. новы ракурс тэмы для беларускіх сродкаў масавай інфармацыі;
3. Заяўнік мае дакладнае ўяўленне пра тое, як рэалізаваць расследаванне;
4. падрабязна распісаны бюджэт і яго абаснаванне;
5. падрабязна распісаны план расследавання, кантакты, дакладныя тэрміны публікацыі;
6. наяўнасць СМІ, дзе будзе апублікавана расследаванне;
7. дэдлайн рэалізацыі і публікацыі расследавання не пазней за 1 снежня 2017 г.
Перавага будзе аддавацца праектам, тэматыка каторых важная для беларускага грамадства, аднак пакуль не дастаткова шырока прысутная ў беларускім медыяландшафце. Меркаваны праект можа быць транспамежным, разам з тым рэлевантным менавіта для беларускага грамадства.
Заяўкі будзе разглядаць кампетэнтнае журы, куды ўвойдуць прадстаўнікі розных журналіскіх арганізацый. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 4 верасня 2017 г.
Максімальны памер фінансавання складае 500 еўра ў рублёвым эквіваленце. Па дадатковых пытаннях варта звяртацца па тэлефоне: +375 17 207 49 72 або адрасе сеціўнай пошты [email protected].
Крыніца: