Конкурс стыпендый Гарвардскага інстытута дзяржкіравання імя Джона Ф. Кенэдзі
пят, 2014-12-19 13:30
Гарвардскі інстытут дзяржаўнага кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі прымае заяўкі на атрыманне стыпендый Джаан Шорэнштэйн. Удзельнікамі праграмы могуць быць палітыкі, навукоўцы і журналісты, якія актыўна працуюць у галіне палітычнай дзейнасці, медыя і грамадскай палітыкі. Кандыдаты мусяць вольна валодаць ангельскай мовай.
Стыпендыя складае 30 тыс. даляраў ЗША і будзе выплачвацца на працягу 1 семестра. Арганізатары не пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.
Стыпендыятам будзе прадастаўлена памяшканне для працы, кампутар, прынтар і тэлефон. Кандыдаты мусяць да 2 лютага 2015 года даслаць матывацыйны ліст, заяўку, план даследчага праекта, рэзюмэ і рэкамендацыі.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.