Конкурс студэнцкіх гісторый ад БАСС
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) абвяшчае пра пачатак конкурса «My BOSS story». Працы прымаюцца з 30 студзеня па 21 лютага 2017 г.
За чатыры гады свайго існавання БАСС правялі сотні мерапрыемстваў для студэнтаў. Гэта семінары па студэнцкім самакіраванні, сустрэчы з экспертамі, майстар-класы і многае іншае. На пяты год сваёй працы кіраўніцтва БАСС хоча даведацца, якая менавіта атрыманая інфармацыя паўплывала на юнакоў і дзяўчат - мэтавыя групы праектаў і праграм. Магчыма, яны змянілі свае погляды на актуальныя студэнцкія праблемы, іншыя – рэалізавалі ўласны праект. Для БАСС будзе цікавая кожная гісторыя.
Свае творы ў вольнай форме можна дасылаць на электронную скрыню [email protected] з пазнакай «Конкурс».
Пераможца будзе запрошаны (-а) на вечар сустрэчы выпускнікоў «BOSS Alumni’17», які адбудзецца 25 лютага 2017 г. Як і астатнія фаварыты і фаварыткі ў адмысловых намінацыях журы пераможца атрымае прызы ад спонсараў конкурсу.
Па дадатковую інфармацыю арганізатары раяць звяртацца да заснавальніка Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання Аляксандра Луцэвіча па тэлефоне: +375292001535 або адрасе сеціўнай пошты: e-mail: [email protected]