Конкурс Stanford Design Challenge 2020 для скарачэння няроўнасці ў ЗША

Вы маеце рашэнне па паляпшэнні свету і змяншэнні няроўнасці? Тады для вас ёсць выдатная магчымасць! Стэнфардскі ўніверсітэт (ЗША) запрашае студэнтаў і студэнтак з усяго свету паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне лепшага прадукта або паслугі, якія дапамогуць зменшыць узровень няроўнасці ў свеце.
 

Праекты могут быць накіраваны на:
•    забеспячэнне здароўя і дабрабыту моладзі;
•    рашэнні, якія дазваляюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі заставацца ў сваіх дамах;
•    рашэнні, якія даюць людзям магчымасць доступа да карысных прадуктаў харчавання;
•    рашэнні па маніторынгу здароўя і лячэнні хранічных завховрванняў;
•    рашэнні па больш высокім уцягванні ў жыццё мясцовых супольнасцей.
 

Фіналісты атрымаюць:
•    1000 даляраў ЗША на прататып і падрыхтоўку да фіналу;
•    Ментарства ад вопытнага прафесіянала;
•    Аплочаную паездку на фінал у Стэнфардскі ўніверсітэт у красавіку 2020 г. (Кожная каманда, адабраная для фінала, будзе мець права на кампенсацыю транспартных выдаткаў у памеры да 2500 даляраў ЗША).
 

Прызы
1 месца: 10 000 даляраў ЗША
2 месца: 5000 даляраў ЗША
3 месца: 2000 даляраў ЗША
 
Хто можа ўдзельнічаць?

•    Кожная каманда павінна складацца хаця б з аднаго студэнта ці студэнткі вочнага адддзялення любой акрэдытаванай вышэйшай навучальнай установы любой краіны свету
•    У камандзе можа быць да пяці ўдзельнікаў і не толькі студэнтаў
•    Аднак толькі студэнты і студэнткі аднак, могуць удзельнічаць у фінале

Як паўдзельнічаць?


Стварыць дызайн для прадукта, паслугі, праграмы, які вырашае праблему “Скарачэнне няроўнасці: забеспячэнне даступнасці”
Прадстаўце свой дызайн праекта па спасылцы  да 6 снежня 2019 г.
5-8 каманд фіналістаў будуць абвешчаны ў студзені 2020 г.  Фінальныя спаборніцтвы пройдуць у Стэнфардскім універсітэце ў красавіку 2020 г.

Крыніца: longevity.stanford.edu