Амбасада Фінляндыі: Конкурс прапаноў праектаў

Фінскі фонд мясцовага супрацоўніцтва (FLC) запрашае арганізацыі грамадзянскай супольнасці падаваць заяўкі на конкурс праектаў, cкіраваных на барацьбу з карупцыяй, абарону правоў людзей з інваліднасцю, прасоўванне гендэрнай роўнасці і развіццё прадпрымальніцтва. Заяўкі прымаюцца да 10 гадзін раніцы 7 сакавіка 2016 года.  Фонд  можа прафінансаваць толькі частку праекта памерам каля 15 тыс. еўра. Удзельнічаць у конкурсе могуць беларускія зарэгістраваныя няўрадавыя арганізацыі,  аб’яднанні мясцовых супольнасцей ды іншыя ўстановы.

Агульныя мэты фінскай палітыкі развіцця  - гэта спрыянне гендэрнай роўнасці, скарачэнне няроўнасці, спрыянне ўстойліваму клімату,  прасоўванне правоў чалавека, адкрытасць, комплекснасць і ўстойлівыя вынікі. Больш падрабязную інфармацыю пра прыярытэты фінскай палітыкі развіцця можна атрымаць тут.

Адпаведнасць крытэрам донара:

  • прапанаваны праект не павінны быць запушчаны або цалкам фінансавацца за кошт донара;
  • прапанаваныя дзейнасць (мерапрыемствы) павінны ахопліваць вялікую аўдыторыю і мець
  • патэнцыял для яшчэ шырэйшага ўздзеяння;
  • кандыдаты павінны прадаставіць падрабязную інфармацыю аб сваёй арганізацыі.

 

Падчас разгляду праектных заявак донарамі будуць улічвацца:

•    папярэдні досвед працы арганізаці  ў аналагічных абласцях;
•    адпаведнасць мэтаў праекту крытэрам SMART (канкрэтнасць, дасягальнасць, вымяральнасць вынікаў і г.д.);
•    дакладнасць вызначэння канчатковых бенефецыяраў;
•    эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне сродкаў (арганізацыя мусіць прадэманстраваць ў прапанаваным бюджэце, што гэтыя сродкі будуць эфектыўна выкарыстаны для дасягнення пастаўленых мэтаў);
•    інавацыйныя падыходы да вырашэння праблем у грамадстве;
•    устойлівасць вынікаў (арганізацыя павінна давесці, якім чынам ўздзеянне праекта будзе устойлівым пасля заканчэння фінансавання пасольства Фінляндыі);
•    праекты павінны быць зарэгістраваныя ў Беларусі.

Фонд не падтрымлівае дзейнасць палітычных партый, незарэгістраваных арганізацый, праектаў, у якіх атрымальнікам з'яўляецца адзін чалавек ці адна сям'я, а таксама чыста дабрачынныя праекты. Паколькі фонд не прызначаны для інстытуцыянальнай падтрымкі, адміністрацыйныя выдаткі па праекце павінны быць добра абгрунтаваны.

Больш падрабязна пра ўмовы гранта, чытайце, калі ласка, на гэтай старонцы.

Па дадтковую інфармацыю можна звяртацца да  каардынатаркі Вольгі Рыжмаковай [email protected].

Крыніца: Finland.lt