Конкурс праектаў па сацыяльнаму прадпрымальніцтву для моладзі (макс. 1 500 000 еўра)
У рамках праграмы EU4Youth Еўрапейская камісія абвяшчае конкурс праектаў па тэме «Садзейнічанне занятасці моладзі і сацыяльных зменаў праз сацыяльнае прадпрымальніцтва». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі, дабрачынныя арганізацыі і фонды, валанцёрскія арганізацыі і інш. Любы грант, запытаны ў рамках гэтага конкурсу заявак, павінен знаходзіцца ў межах: мін. сума: 750 000 еўра - макс. сума: 1 500 000 еўра. Канцэпцыі праектаў прымаюцца да 29 сакавіка.
Асноўная мэта конкурсу - павысіць прадпрымальніцкі патэнцыял моладзі рэгіёну Усходняга партнёрства ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва і садзейнічаць сацыяльнай згуртаванасці, занятасці, інтэграцыі, скарачэння няроўнасці.
Прыярытэты конкурсу праектаў:
- Падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва, створанага або распрацаванага маладымі людзьмі, якія маюць патэнцыял для рэалізацыі інавацыйных рашэнняў з відавочнай сацыяльнай і экалагічнай скіраванасцю;
- Садзейнічанне супрацоўніцтву і каардынацыі паміж асноўнымі зацікаўленымі бакамі ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва;
- Забяспечыць ахоп уразлівых груп моладзі, а таксама маладых людзей з сельскай мясцовасці і маладых жанчын.
Крыніца: webgate.ec.europa.eu