Конкурс праектаў Knight News Challenge

Фонд Джона і Дэймса Найтаў, Фонд дэмакратыі, Фонд Хьюлетаў і інш. ладзяць конкурс праектаў "Knight News Challenge", які мае мэтай развіццё інавацый у інфармацыйнай сферы і галіне навін праз фінансавую падтрымку новых ідэй.

На конкурс прымаюцца праекты, скіраваныя на інфармаванне і заахвочванне выбаршчыкаў, а таксама на рост цікавасці да выбарчага працэсу і даступнасці інфармацыі аб ім.

Пераможцы конкурсу атрымаюць фінансаванне ў памеры да 35 тысяч даляраў ЗША на рэалізацыю сваіх ідэй.

Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове, праекты могуць мець месца ў любой кропцы сусвету. Дэдлайн - 19 сакавіка 2015 года. Для больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.