Конкурс праектаў: ініцыятыва моладзевага супрацоўніцтва

У вас ёсць бліскучая ідэя? Хочаце здзейсніць праект разам з маладымі актыўнымі людзьмі з іншых краін?  – Далучайцеся да ініцыятывы моладзевага супрацоўніцтва, якая дае выдатную магчымасць для моладзі з розных краін свету рэалізаваць свае ідэі разам. І такая магчымасць у вас ёсць да 13 сакавіка 2017 г.!

Крытэры
Тэматыка праекта павінна ахапіць адну з наступных абласцей: устойлівае развіццё, перспектывы для моладзі, недыскрымінацыя, лідарства, арганізацыйнае развіццё або адвакатаванне.
Выканаўцамі праекта павінны быць дзве моладзевыя недзяржаўныя арганізацыі або НДА з арганізаванымі моладзевымі групамі з дзвюх краін (адна з арганізацый павінна быць з дзяржаў, унесеных у  DAC-list).
Арганізацыя-заяўніца павінна быць сябрам LSU (Швецыя) або сяброўскай арганізацыяй партнера LSU: RADA (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), GOfor members  (Турцыя) або NYC (М’янма). Для атрымання кантактнай інфармацыі пра партнёрскія арганізацыі ЛСЮ, калі алска, звяртайцеся да Sara Ekenbjörn ([email protected]). Другая арганізацыя-партнёр па праекце павінна быць звязана з гэтымі арганізацыямі. 

  • Большая частка ўдзельнікаў праекта павінна быць маладзей за 30 год.
  • праект мусіць быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня 2017 г. па 1 лістапада 2017 г. 
  • Максімальны бюджэт праекта складае 40 000 шведскіх крон (пакрываюцца толькі выдаткі, якія непасрэдна звязаныя з рэалізацый праекта, такія як адміністрацыйныя і транспартныя выдаткі, выключаючы заробкі).


Прыярытэт будзе надавацца наступным арганізацыям і праектам:

Праекты, дзе абедзве арганізацыі звязаны  з адной з партнёрскіх для LSU: RADA (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), NYC (М’янма), Goformembers (Турцыя) або LSU;
Праекты, дзе ёсць дакладны план па далейшым супрацоўніцтве і працы пасля рэалізаці праекта;
Праекты па абароне і прасоўванні правоў, якія прысвечаны правам маладых людзей ў часе выбараў, і паслабленню грамадскай прасторы для моладзевых арганізацый. 

Падача заявак
Накіроўвйце заяўку разам з матывацыйным лістом (падпісаным кожнай з арганізацый-партнёрак праекта) на адрас: [email protected] (Sara Ekenbjörn) не пазней за 13 сакавіка 2017 года. Рашэнне па праектах, якія атрымаюць фінансаванне, будзе вядомае ў красавіку 2017 г. Перыяд рэалізацыі праекта: 1 чэрвеня – 1 лістапада 2017 г. Па ўзгадненні з LSU, праекты можна будзе рэалізоўваць з траўня 2017 г. Справаздача па праекце павінна быць гатовая да 1 снежня 2017 г.
 

Па наступных спасылках можна даведацца пра праекты папярэдніх гадоў:
Праекты 2016 года:
Youth Cycling for Climate Change
Праекты 2015 года:
Learn by experience
Platform for citizen voices
Engaging Youth in the Dissemination of Peace and Equality

Крыніца: rada.fm