Конкурс праектаў для моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» распачынае конкурс праектых заявак моладзевых арганізацый і ініцыятыў па падтрымцы моладзевых арганізацый і прасоўванні інтарэсаў моладзі. Падача заявак да 30 жніўня 2014 года.
Паводле папярэдніх вынікаў даследавання аб становішчы моладзі, праведзенага Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА», былі вылучаныя актуальныя праблемы:
- нізкі ўзровень моладзевага актывізму на Беларусі,
- слабая зацікаўленасці моладзі ў грамадзянскай сферы,
- адсутнасць супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі,
- слабыя сувязі з мэтавымі групамі.
Конкурс праектых заявак моладзевых арганізацый і ініцыятыў мае дапамагчы моладзевым арганізацыям прыцягнуць новых прыхільнікаў, умацаваць сувязі паміж арганізацыямі і іх членамі, а таксама палепшыць узаемасувязі з мэтавымі групамі.
Прыярытэты конкурсу:
- правядзенне адвакатыўных кампаній па абароне і прасоўванні правоў моладзі,
- развіццё моладзевых арганізацый і ініцыятыў праз умацаванне сувязі з іх мэтавай аўдыторыяй.
Праграма малых грантаў для моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі даступная па спасылцы. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку разам з дакументам аб бюджэце праекта.
Замовіць кансультацыі па пытаннях падрыхтоўкі праектаў можна на сайце.
Паводле ampby.org