Конкурс праектаў для моладзевых арганізацый

Конкурс мае дапамагчы моладзевым арганізацыям прыцягнуць новых сябраў, умацаваць сувязь з былымі ўдзельнікамі арганізацыяў і ініцыятыў, а таксама палепшыць узаемасувязь з мэтавай групай праз ажыццяўленне разнастайных кампаній. У конкурсу два прыярытэты: правядзенне кампаній на абароне і прасоўванні правоў моладзі і развіццё моладзевых арганізацый і ініцыятыў праз умацаванне сувязі з мэтавай аўдыторыяй.

 Перадумовай конкурсу стала сацыялагічнага даследаванне, зробленае спецыялістамі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА», наконт становішча беларускай моладзі. Былі вылучаны наступныя актуальныя праблемы:
•    нізкі ўзровень актывізму,
•    адсутнасць зацікаўленасці ў справах сацыяльнай сферы,
•    адсутнасць супрацоўніцтва паміж арганізацыямі,
•    слабыя сувязі з мэтавымі групамі.

 Варыянты будучых праектаў неабходна падаваць на конкурс праз заяўку да 30 жніўня 2014 года.

Праграму і форму заяўкі можна знайсці па адпаведных спасылках.

Паводле ampby.org