Конкурс праектаў ад Форума ГС Усходняга партнёрства
Абвешчаны прыём заявак на конкурс праграмы рэгрантынгу Форума грамадзянскай супольнасці “Ўсходняга партнёрства” (УП) . Конкурс накіраваны на падтрымку дзейнасці 5 Працоўных груп Форума грамадзянскай супольнасці УП.
Вітаюцца праектныя заяўкі, што садзейнічаюць эфектыўнаму прыняццю рашэнняў і адвакатаванню мэтаў Форуму грамадзянскай супольнасці УП. Заяўнікі павінны канцэнтравацца на прасоўванні рэформ у абласцях, дзе грамадзянская супольнасць не была актыўнай да гэтага часу. Праекты павінны паказаць сувязь запланаваных мерапрыметсваў з інтарэсамі і патрэбамі шырэшага грамадства. Асабліва вітаюцца праекты, якія прадугледжваюць дасягненне больш адной мэты.
Праекты, якія могуць прэтэндаваць на фінансаванне, павінны быць (мінімум!) трохбаковымі і аб’ядноўваць заяўнікаў з шасці краін УП (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна) і вырашаць рэгіянальныя праблемы.
Агульны бюджэт конкурсу для шасці краін складае 328.595 еўра.
Мінімальная сума праекта — EUR 10.000
Максімальная сума праекта — EUR 25.000
Апошні тэрмін падачы праектанй прапановы — 24:00 (па брусельскім часе) 29 студзеня 2017 г. Праектныя прапоновы неабходна адсылаць на адрас: [email protected].
Формы заяўкі і інструкцыі па напісанні праектаў можна знайсці па гэтай спасылцы.
Крыніца: eap-csf.eu