Конкурс праектаў ад ЕС: падтрымка развіцця прафесійнай журналістыкі і свабоднага руху інфармацыі ў Беларусі
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь запрашае да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага інструмента суседства. Апошні тэрмін падачы заявак - 8 ліпеня 2019 г.
З поўным тэкстам Кіраўніцтва для заяўнікаў можна азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь (вул. Энгельса 34а / 2, г. Мінск, Беларусь) і на вэб-старонцы Генеральнага дырэктарату Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці.
Пытанні можна дасылаць па электроннай пошце не пазней за 17 чэрвеня 2019 года на адрас [email protected] з указаннем нумара гэтага конкурсу праектных прапаноў - EuropeAid / 162368 / DD / ACT / BY.
Крыніца: webgate.ec.europa.eu