Конкурс праекта Глабальнага экалагічнага фонда

Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) запрашае некамерцыйныя арганізацыі і пасялковыя (сельскія) Саветы дэпутатаў паўдзельнічаць у конкурсе праектаў у межах 6-га Аперацыйнага перыяду.
Праграма малых грантаў ГЭФ у Беларусі падтрымлівае праекты, накіраваныя на вырашэнне экалагічных і сацыяльна-эканамічных праблем мясцовых супольнасцей.
Памер гранта для аднаго праекта  – да 50.000 даляраў ЗША. Таксама можна атрымаць грант у памеры да 100.000 даляраў ЗША – для рэалізацыі стратэгічных праектаў. Свой унёсак абавязковы для ўсіх заяўнікаў і іх партнёраў.
Усе праектныя прапановы павінны быць складзены ў адпаведнасці са стратэгіяй Праграмы малых грантаў ГЭФ у 6-м перыядзе. Рэзюмэ стратэгіі і яе поўная версія даступныя на сайце www.sgp-gef.by
 

Хто можа падаць заяўку?

•    Некамерцыйныя арганізацыі (у тым ліку грамадскія аб’яднанні, фонды, установы, аб’яднанні юрыдычных асоб і (або ) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцыі і саюзы), заснавальнікамі каторых не з’яўляюцца органы дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы) і пасялковыя /сельскія Саветы дэпутатаў, зарэгістраваныі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у парадку, усталяваным заканадаўстваў Рэспублікі Беларусь, якія маюць рахункі, адкрытыя ў банках Рэспублікі Беларусь. 
•    Суфінансаванне: арганізацыя – заяўніца самастойна або ў межах партнёрства з іншымі арганізацымі грамадзянскай супольнасці, дзяржаўнымі органамі, установамі адукацыі ды іншымі арганізацыямі забяспечваюць свой унёсак ў ажыццяўленне праекта ў грашовай і неграшовай форме (прадстаўленне памяшкання, абсталявання) у памеры не менш як 100% ад грантавых сродкаў, якія праект запытвае ад ГЭФ. 
•  Падтрымка мясцовых/цэнтральных органаў выканаўчай улады: да заяўкі трэба прыкласці ліст падтрымкі праекта (у вольнай форме) з боку/цэнтральных органаў выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь.
•    Тэрмін рэалізацыі праекта ў рамках гранта: ад аднаго да двух гадоў
•  Тэматыка конкурса: Рашэнне экалагічных і сацыяльна-эканамічных праблем асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў межах рэалізацыі Інавацыйнай праграмы ГЭФ па асобах з абмежаванымі магчымасцямі. Праекты павінны быць устойлівымі і маштабуемымі, а таксама сацыяльна інклюзіўнымі і ўлучаць кампаненты па паляпшэнні сітуацыі з гендэрнай няроўнасцю, узмацненнем ролі жанчын і моладзі ў грамадстве. 
•    Рэгіён рэалізацыі: Рэспубліка Беларусь
 

Праграма НЕ фінансуе
•    Даследчыя праграмы
•    Выдаткі на навучанне ў ВНУ Беларусі і за межамі, замежныя паездкі;
•    Бягучыя адміністратыўныя выдаткі і агульнагаспадарчыя выдаткі арганізацый (аплата працы кіраўніка арганізацыі і бухгалтара праекта, арэнда офіса, камунальныя плацяжы і г.д.) у памеры, які перавышае 20% ад суммы сродкаў, якія запытваюць у ГЭФ;
•  Праекты па стварэнні і развіцці зон адпачынку, сбору смецця, калі гэта дзейнасць непасрэдна не адпавядае тэматычнам абласцям ГЭФ;
•    Праекты, якія маюць разавы характар;
•    Праекты па пабудове і абслугоўванні каналізацыйных сістэм;
•   Праекты, якія будуць выгодныя толькі прыватнай асобе або прыватнаму бізнесу, калі яны непасрэдна не скіраваныя на рашэнне экалагічных і сацыяльна-эканамічных праблем мясцовых супольнасцей
•    Распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі

Як падаць заяўку?
Для ўдзелу неабходна запоўніць форму заяўкі форму заявки і накіраваць яе ў офіс Праграмы малых грантаў ГЭФ да 18.00 30 кастрычніка 2019 года любым з наступных спосабаў:
- у электронным выглядзе на імя нацыянальнага каардынатара у Беларусі Салаўёва Юрыя Васільевіча (эл. пошта: [email protected]);
- загрузіць заяўку на сайе Праграмы малых грантаў ГЭФ у Беларусі (http://www.sgp-gef.by);
- прынесці заяўку асабіста ў офіс па адрасе: 220037, г. Мінск, ул. Авангардная, д.46, к.3.
Праектныя прапановы, якія паступяць пазней пазначанага тэрміну, да разгляду прымаць не будуць.
Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення конкурсу можна атрымаць на сайце праграмы, накіраваўшы запыт на электронную пошту каардынатара, або патэлефанаваўшы на: +375 17 299 55 05.
Крыніца: sgp-gef.by