Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй для моладзі і не толькі

Прадпрымальнікі-пачаткоўцы могуць паспрабаваць свае сілы і здольнасці, ўзяўшы ўдзел у конкурсе прадпрымальніцкіх ідэй 2016-2017!

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй – гэта публічны конкус ідэй ды інавацыйных праектаў сярод прадстаўнікоў моладзевых і прадпрымальніцкіх супольнасцей, а таксама студэнтаў універсітэтаў.
Конкурс арганізаваны ў межах праекта Прасоўвання адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху (DRIVES), што рэалізуецца за падтрымкай PYXERA Global (ЗША) за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Удзельнікі конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй 2016. Фота з афіцыйнага сайта.


Заяўкі прымаюцца толькі на беларускай або рускай мовах да 20 снежня 2016. 
Запоўніць анкету можна тут. Удзел у конкурсе БЯСПЛАТНЫ
Толькі для ўдзельнікаў конкурсу:

  •   асабістае знаёмства з лепшымі бізнесоўцамі Беларусі;
  •   пакрокавая дапамога ў распрацоўцы бізнес-плана Вашага праекта;
  •   паспяховыя бізнесоўцы ў якасці ментараў;
  •   бясплатны доступ да 6 лепшых дыстанцыйных курсаў бізнес-школы ІПМ.

Больш інфармацыі па гэтай спасылцы або па адрасе электроннай пошты [email protected] ці па тэлефоне:
+375-29-689-80-89


Крыніца: www.ipm.by