Конкурс пісьменнікаў Iceland Writers Retreat

Прымаюцца працы на Iceland Writers Retreat. У дадатак да агульнага набору канкурсантаў/к, які ў цяперашні час адкрыты для ўсіх, арганізатары прапануюць стыпендыі для тых, хто мае патрэбу ў фінансах. Таленавітым пісьменнікам/цам, якія маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы, прапануецца магчымасць наведаць Ісландскі рэтрыт пісьменнікаў у Рэйк'явіку, Ісландыя, у красавіку 2020 года. Заяўкі анлайн прымаюць да 31 кастрычніка 2019.

Удзельнікі/цы могуць падаць заяўку на поўнае або частковае фінансаванне. Поўнае фінансаванне пакрывае рэгістрацыйны ўнёсак за аднаго ўдзельніка/цу, пражыванне на працягу чатырох начэй у гатэлі Retreat (гатэль Radisson SAS Saga) і пералёты туды і назад у Ісландыю.

Частковае фінансаванне пакрывае толькі рэгістрацыйны ўзнос, а таксама пражыванне і пералёт у абодва канца.

Патрабаванні:

  • прымаюцца заяўкі ад любога кандыдата/кі, на 29 красавіка 2020 года споўнілася 18 гадоў або больш,
  • павінен прадэманстраваць, што ў яго/яе няма фінансавых сродкаў для ўдзелу ў канферэнцыі без гэтай стыпендыі,
  • кандыдаты/кі не абавязкова павінны быць прафесійнымі пісьменнікамі/цамі, але павінны сур'ёзна ставіцца да рамяства і цікавіцца развіццём сваіх навыкаў і кантактаў. Творчыя інтарэсы павінны добра спалучацца з выкладчыцкім складам для рэтрыту 2020 года.

 

Крыніца: icelandwritersretreat.com