Конкурс панарамнай фатаграфіі
пан, 2015-02-09 08:08
Фатографы па ўсім свеце, якія займаюцца панарамнымі фотаздымкамі, запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў кнізе. Конкурс ладзіць "Kolor", стваральнік праграмнага забеспячэння Autopano. Для ўдзелу ў конкурсе, неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў. Рэгістрацыйны ўнёсак адсутнічае.
Кожна ўдзельнік можа прадставіць да трох здымкаў у фармаце JPEG, JPG. Прызы за першыя тры месцы ўключаюць абсталяванне. Фатаграфіі абраных удзельнікаў будуць надрукаваныя ў фотакнізе. Працы прымаюцца да 3 сакавіка 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.