Конкурс палітычнай карыкатуры імя Рэнана Лур'е (ААН)

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прымае заяўкі на конкурс палітычнай карыкатуры імя Рэнана Лур'е.
Аўтары рэдакцыйных карыкатур і шаржаў з любой краіны свету могуць удзельнічаць у гэтым конкурсе.
Дасланыя на конкурс матэрыялы мусяць адлюстроўваць фундаментальныя прынцыпы ААН, важнасць чалавечай годнасці, узаемнай павагі і сяброўства паміж нацыямі, а таксама ўзаемную адказнасць у галіне эканомікі і навакольнага асяроддзя.

Конкурсныя працы мусяць быць зроблены карыкатурыстам-прафесіяналам і ўяўляць палітычную карыкатуру, надрукаваную на любой мове ў любым выданні. На конкурс прымаюцца толькі копіі апублікаваных матэрыялаў у перыяд з верасня 2014-га па 15-га кастрычніка 2015 года - з назвай і датай публікацы, яе мовай і тэкстам, перакладзеным на ангельскую.

Грашовая прэмія за 1-е месца ў конкурсе складае 10 тыс. даляраў ЗША, за 2-е і 3-е месцы - 5 тыс. і 3 тыс. даляраў ЗША адпаведна.

Заяўкі прымаюцца не пазней за 31 снежня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Падрабязная інфармацыя - на афіцыйнай старонцы конкурсу.

Паводле Ijnet.org.