Конкурс паэзіі ад часопіса Магма (удзел платны, прыз 1000£)

Пачынаецца прыём заявак на конкурс доўгіх і кароткіх вершаў 2017/2018. Катэгорыі вершаў: The Judge's Prize -кароткія вершы (менш за 10 радкоў) і The Editors 'Prize - доўгія вершы (11 - 50 радкоў). Удзел у конкурсе платны: адзін верш - 5 £, за другі верш - 4 £, за трэці і далейшыя вершы - 3.50 £. Апошні тэрмін падачы - 15 студзеня.

Прызы:

  • 1-е месца - 1000£;
  • 2-е месца - 300£;
  • 3-е месца - 150£;
  • 6 лепшых вершаў будуць апублікаваны ў часопісе Magma;
  • Таксама будзе 5 спецыяльных прызоў;
  • Аўтары лепшых вершаў вясной 2018 будуць запрошаны на Magma Competition Event.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца кароткія вершы (менш за 10 радкоў) і доўгія вершы (11 - 50 радкоў);
  2. кожны канкурсант ці канкурсантка можа даць столькі вершаў, колькі пажадае, але кожны верш павінен падавацца як асобны дакумент;
  3. пры падачы вершаў на конкурс неабходна ўказаць катэгорыю;
  4. вершы, якія раней былі апублікаваныя, не прымаюцца;
  5. вершы павінны быць на англійскай мове;
  6. заяўка  падаецца аналайн.

 

Крыніца: magmapoetry.com