Конкурс па тэме інавацыйнага развіцця адукацыі і навукі Беларусі
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пры падтрымцы некамерцыйнай платформы "Талака.by" ладзіць конкурс прапаноў па інавацыйным развіцці адукацыі і навукі ў Беларусі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пакінуць сваю прапанову па развіцці адукацыйных тэхналогій і інавацыях у "Інкубатары ідэй" на вэбстаронцы "Талака.by" (з пазнакай "БДПУ-Стартап").
Намінацыі конкурсу:
- Лепшы мультымедыйны стартап.
- Лепшы стартап сацыяльнай значнасці.
- Лепшы стартап інклюзіўнага кірунку.
- Лепшы электронны навучальна-выдавецкі стартап.
- Лепшы стартап у адукацыйным GameDev (электронныя навучальныя гульні).
- Лепшы міждысцыплінарны адукацыйны стартап.
- Лепшы навукова-даследчы стартап у галіне адукацыі.
- Лепшы метадычны стартап.
Арганізатары вітаюць навізну, арыгінальнасць, карыснасць прапаноў.
Кандыдаты мусяць:
- па 4-га красавіка даслаць заяўку (з назвай стартапу, прозвішчам кіраўніка, кантактным тэлефонам і назвай факультэта) на е-мэйл: [email protected];
- па 6-га красавіка зарэгістравацца на "Талака.by";
- па 11 красавіка 2016 года пакінуць конкурсную прапанову на "Талака.by" (з пазнакай БДПУ-Стартап").
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 226 40 15 (прадстаўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка спадар Павал Мацюш), (029) 118 45 79 (прадстаўнік Талака.by спадарыня Юлія). Падрабязнасці - тут.
Паводле BSPU.by.