Конкурс па развіцці лакальных ініцыятыў

Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" абвяшчае конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым ініцыятывам і прапануе знаёмства з досведам і практыкай лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

1. Дыягностыка: вызначэнне моцных і слабых бакоў Вашай групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя) .

2. Індывідуальны план: кожная група распрацуе з дапамогай ментараў свой індывідуальны план працы / развіцця на пэўны перыяд . Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі).

3. Рэалізацыя міні-праекта.

4. Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў з чэшскімі калегамі , знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.

"Грамадзянская Беларусь" не ставіць мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Удзельнікамі праграмы ня могуць быць:
 

  • спартовыя аб’яднанні,
  • дзеючыя палітыкі,
  • людзі ці групы, галоўнай задачай якіх ёсць распаўсюджванне рэлігіі,
  • удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з дадзенай праграмай ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні.

Заяўкі прымаюцца да 10 траўня 2015 года на е-мэйл: [email protected]. У лісце неабходна пазначыць назву ініцыятывы, рэгіён, е-мэйл і кантактны тэлефон.

 

Паводле Adukacyja.info.