Конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі
Цэнтр Астрагорскага абвяшчае конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі. Асноўнай мэтай конкурса з’яўляецца стымуляванне дыялогу паміж беларускімі аналітыкамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных устаноў па пытаннях рэформы вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Будуць адабраны 4 навукова-даследчыя працы, кожная з якіх будзе мець бюджэт у 1500$. Прапановы і суправаджальныя дакументы дасылайце на электронны адрас [email protected] не пазней за 5 жніўня 2018 года.
Іншая мэта конкурса — павелічэнне здольнасці ключавых экспертаў уносіць свой уклад у рэформу адукацыйнай сферы ў Беларусі, а таксама іх далейшая інтэграцыя ў міжнародную прафесійную супольнасць.
Задачы конкурса:
- Падрыхтоўка і публікацыя чатырох навукова-даследчых прац па рэформе вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
- Усталяванне і ўзмацненне сувязі беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі з лепшымі еўрапейскімі навукова-даследчымі цэнтрамі (праз ментарства) для дасягнення ўстойлівага і доўгатэрміновага міжнароднага супрацоўніцтва.
- Пашырэнне абмену ідэямі і досьведам паміж адукацыйнымі экспертамі і афіцыйнымі асобамі, актывістамі грамадзянскай супольнасці, а таксама навукоўцамі, якія працуюць у галіне вышэйшай адукацыі.
- Усталяванне працоўных зносінаў паміж адукацыйнымі экспертамі і сродкамі масавай інфармацыі з мэтай эфектыўнага распаўсюджвання камунікацыйных паведамленняў, звязаных з рэформай вышэйшай адукацыі.
- Публікацыя шэрагу рэкамендацыйных артыкулаў па выніках навукова-даследчых прац на Belarus Digest, Ostro.by, партнёрскіх вэб-сайтах і сацыяльных сетках.
Навукова-даследчыя працы павінны канцэнтравацца на адной з наступных праблематык:
- Аналіз перадавога вопыту заходніх універсітэтаў у галіне методык выкладання і навуковых даследаванняў з мэтай іх далейшага прымянення ў Беларусі.
- Рэформа прававой і бізнес-адукацыі ў Беларусі.
- Інтэграцыя беларускай вышэйшай адукацыі ў міжнародныя праграмы.
- Арыгінальныя прапановы па вырашэнню практычных праблем беларускай вышэйшай адукацыі.
Чаканыя вынікі праекта:
- 4 навукова-даследчыя працы, кожная з якіх будзе мець бюджэт у 1500$, аб’ёмам 6000 — 8000 словаў на ангельскай, беларускай альбо рускай мове.
- Падсумаванне навукова-даследчай працы з пералікам адпаведных рэкамендацый на ангельскай, беларускай і рускай мовах (не больш за 1000 слоў).
- Як мінімум два прэзентацыйныя мерапрыемствы па выніках даследаванняў.
Расклад праекта:
- 1 ліпеня — 5 жніўня 2018 – абвяшчэнне конкурса, адбор чатырох навукова-даследчых праектаў.
- 6 жніўня — 31 кастрычніка 2018 — выбар і прызначэнне ментараў навукова-даследчых прац, правядзенне кансультацый з ментарамі, напісанне папераў.
- 1 верасня, 1 кастрычніка, 1 лістапада — правядзенне чатырох кансультацыйных сустрэч у Мінску, удасканальванне навукова-даследчых прац у адпаведнасці з рэкамендацыямі калег і ментараў.
- cнежань 2018 — сумесная прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследаванняў у Мінску з удзелам зацікаўленых прадстаўнікоў дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці.
- cтудзень 2019 — публікацыя зборніка навукова-даследчых прац (і / альбо іх рэзюмэ на ангельскай мове) онлайн і на папяровым носьбіце, а таксама відэа канферэнцыі.
- люты-красавік 2019 – супраца з медыя, дадатковыя кансультацыі, публікацыя серыі аналітычных артыкулаў на аснове рэкамендацый навукова-даследчых прац.
Праект прадугледжвае:
- Чатыры кансультацыйныя сустрэчы з даследчыкамі дзеля абмеркавання прагрэса напісання прац, атрымання экспертнай ацэнкі і рэкамендацый па ўдасканальванню.
- Канферэнцыю па прэзентацыі і абмеркаванню вынікаў з удзелам зацікаўленых прадстаўнікоў дзяржавы, грамадзянскай супольнасці і навуковых колаў. Канферэнцыя будзе дэманстравацца ў рэжыме онлайн і пазней загружана на YouTube.
Крытэрыі ўдзелу ў конкурсе:
- Беларускія навукоўцы, даследчыя групы, суполкі экспертаў і няўрадавыя арганізацыі запрашаюцца складаць свае даследчыя прапановы. Маладыя навукоўцы і аналітыкі асабліва запрашаюцца да ўдзелу.
- Адным з асноўных крытэрыяў удзелу ў конкурсе з’яўляецца распрацоўка моцнай методыкі, экспертныя веды ў галіне даследавання, а таксама здольнасць апрацоўваць і аналізаваць атрыманыя дадзеныя.
- Кандыдаты павінны адправіць свае прапановы на англійскай мове, беларускай альбо рускай мове і ўключыць наступныя дакументы: тлумачальны ліст з кароткім аглядам праекта, даследчая прапанова разам з метадалогіяй даследавання (максімум 1500 слоў), чаканыя вынікі, бюджэт навукова-даследчага праекта, CV усіх удзельнікаў праекта.
Крыніца: ostro.by