Конкурс наватарскіх інфармацыйных праектаў
11-12 чэрвеня 2015 года ў Парыжы адбудзецца мерапрыемства "Cross Video Days", падчас якога стваральнікі медыйнага кантэнту, наватары змогуць прадставіць свае праекты і выкарыстаць сучасную пляцоўку для нэтворкінгу. Арганізатар мерапрыемства - "Grand Paris Pôle Media" (Францыя).
Праграма адкрыта для зацікаўленых у фінансавані наватарскіх праектаў, якія ўключаюць аўдыёвізуальны кампанент, што разлічаны на прагляд больш чым на адной прыладзе ў дадатак да тэлевізара (напрыклад, у сеціве і на мабільных прыладах).
Па два прадстаўнікі каманд абраных праектаў атрымаюць бясплатны доступ да выстаў, семінараў і канферэнцый мерапрыемства і прымуць удзел у сустрэчах з прадстаўнікамі міжнародных тэлеканалаў і спонсарамі.
Заяўкі прымаюцца да 16 сакавіка 2015 года. Падрабязнае апісанне патрабаванняў да праектаў і ўмовы ўдзелу размешчаны на гэтай вэбстаронцы.
Паводле Ijnet.org.