Конкурс на выкананне работ па распрацоўцы відэаролікаў аб гендэрным гвалце

Грамадскае Аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын» абвяшчае конкурс на выкананне работ па распрацоўцы сцэнарыяў відэаролікаў з іх наступным вырабам. Запрашаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі, якія працуюць у сферы камунікацыі і відэа вытворчасці. Перыяд выканання работ: 9 студзеня 2017 г. - 9 лютага 2018 г, дэдлайн 5 студзеня.

Мэта работы: стварэнне відэаролікаў пра гендэрна-абумоўлены гвалт і інструкцый пра супрацьстаянне гвалту для маладых жанчын і дзяўчынак. У аснову стварэння відэаролікаў павінны легчы ўжо наяўныя, апісаныя тыповыя сітуацыі гендэрнага гвалту ў жыцці беларускіх маладых жанчын і дзяўчынак. Неабходна распрацаваць два відэаролікі аб гендэрна-абумоўленым гвалце і шэсць інструкцый, якія будуць размяшчацца ў сацыяльных сетках на тэматычных старонках і каналах, а таксама на сайтах супраць гвалту ў адносінах да жанчын.

Склад работ:

  • Распрацоўка сцэнарыяў відэаролікаў;
  • Вытворчасць відэаролікаў на аснове прапанаваных сцэнарыяў.


Патрабаванні да заяўнікоў:

  • Не менш за два гады вопыту стварэння відэа прадукцыі для SMM, у тым ліку сацыяльных відэаролікаў.
  • Партфоліо, якое змяшчае не менш за тры відэароліка, распрацаваных арганізацыяй.
  • Гатоўнасць прыйсці на сустрэчу са спецыялістамі праекта 5 - 8 студзеня ў выпадку адбору заяўкі ў другі этап конкурсу.
  • Заключэнне дагавора і выкананне ўсіх відаў работ згодна з пададзенай заяўкай.
  • Гатоўнасць працаваць ва ўмовах абмежаванага бюджэту.
  • Гатоўнасці працаваць згодна з рэкамендацый Агенцтваў ААН супраць гвалту ў адносінах да жанчын (пытанні прыватнасці, выкарыстанне не дыскрымінацыйнага падыходу і г.д).

 
Крыніца: ostanovinasilie.org