Конкурс на выкананне працы аналітыка
сер, 2018-05-02 11:43
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка у працэсе распрацоўкі «Нацыянальнага індэксу стану правоў чалавека ў Беларусі». Занятасць няпоўная занятасць, месца: Беларусь. Тэрміны працы: травень-снежань 2018 года. Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2018 г.
Абавязкі аналітыка прадугледжваюць удзел у працы экспертнага калектыву і вырашэнне наступных задачаў:
- агляд і аналіз існуючых падыходаў вымярэння стану з правамі чалавека ў Беларусі і за яе межамі;
- удзел у кансультацыях і працоўных семінарах па выпрацоўцы метадалогіі індэксу;
- збор эмпірычнай інфармацыі (у межах вызначаных накірункаў);
- асноўная роля ў напісанні выніковай аналітычнай справаздачы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Матывацыя да ўдзелу ў грамадскіх і аналітычных праектах;
- Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі ці сумежных дысцыплін;
- Досвед працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе не менш за 2 гады;
- Валоданне беларускай і рускай мовамі;
- Валоданне англійскай мовай на ўзроўні дастатковым для працы са спецыяльнай літаратурай па праблеме праекту.
Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:
- Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі,
- Практычны досвед у правядзенні ацэнак і маніторынгаў, складанні індэксаў, сектарнага аналізу.
- Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас [email protected] (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка”).
Крыніца: humanrightshouse.org