Конкурс на ўдзел у тэтральным фестывалі "¡Усё інакш?" (Украіна)

Абвешчаны конкурс на ўдзел артыстаў і рэжысёраў і іншых творцаў у тэатральным фестывалі "¡Усё інакш?" (Украіна). Арт-праект "¡Усё інакш?" прысвечаны канфлікту ва Ўкраіне і  ладзіцца ў межах сумеснай праграмы Schering Stiftung і MitOst e.V.

Арганізатары фестывалю задаюцца пытаннем: "Што значыць украінскі канфлікт асабіста для кожнага – для людзей з розных рэгіёнаў Украіны і суседніх краінаў?".

Фестываль "¡Усё інакш?" пройдзе восенню 2015 года ў Львове, Днепрапетроўску і Івана-Франкоўску. Творцы з Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе.

У фестывалі будуць удзельнічаць тэатральныя пастаноўкі працягам 15-20 хвілін. Журы конкурсу выбірае найбольш цікавыя праекты, каб запрасіць іх аўтараў да ўдзелу ў мерапрыемстве.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў. Дэдлайн - 15 траўня 2015 года. Інфармацыя пра ўмовы конкурсу знаходзіцца тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да арганізатараў праз е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Adukacyja.info.