Конкурс на удзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2020 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Удзельнікі/цы праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 сакавіка 2020.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 25 - 26 красавіка (месца правядзення будзе вызначана пазней), другую – у перыяд з 14 па 20 чэрвеня у Будапешце ці Варшаве, а апошнюю – у лістападзе 2020 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 сакавіка 2020 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  • свой фотаздымак памерам не менш як 1000 пикселаў па меншым баку у фармаце JPEG;
  • рэзюмэ (CV);
  • кароткую инфармацыю пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай, а таксама беларускай ці рускай мовах);
  • Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2020 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2020), а пасля - _Anketa, _Photo, _CV, _brief.

 

Крыніца:facebook.com