Конкурс на ўдзел у праграме транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020

У межах Еўрапейскага інструмента суседства абвешчаны конкурс на ўдзел у праграме транспамежнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020".

Стратэгічная мэта гэтай праграмы - замацаванне адносін, пашырэнне магчымасцей і абмен досведам паміж людзьмі і арганізацыямі з Беларусі, Літвы і Латвіі праз здзяйсненне сумесных праектаў па паляпшэнні якасці жыцця ў прыпамежных рэгіёнах.

Журы конкурсу разглядае заяўкі праектаў па наступных накірунках:

1. Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі і барацьба з беднасцю:

  • Пашырэнне доступу групаў рызыкі да сацыяльных і іншых паслуг
  • Стымуляванне працаўладкаванне праз прадпрымальніцтва ды інавацыі

2. Падтрымка рацыянальнага кіравання на мясцовым і рэгіянальным узроўні:

  • Пашырэнне магчымасцей мясцовых і рэгіянальных органаў улады вырашаць агульныя праблемы
  • Умацаванне грамадства

3. Падтрымка мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны:

  • Падтрымка мясцовай культуры і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў

У прапанаваным праекце мусіць удзельнічаць мінімум адзін партнёр з Беларусі і мінімум адзін партнёр з краіны ЕС (з Латвіі ці Літвы).

У праекце могуць браць удзел толькі юрыдычныя асобы, мэтай дзейнасці якіх не з'яўляецца атрыманне прыбытку.

Да тэрыторый, дзе можа ажыццяўляцца праграма транспамежнага супрацоўніцтва адносяцца: Латгальскі і Земгальскі рэгіёны Латвіі; Паневежскі, Уценскі, Вільнюскі, Каўнаскі, Алітускі паветы Літвы; Магілёўская, Віцебская, Гродненская, Мінская вобласці Беларусі і горад Мінск.

Сума фінансавання Еўразвязам аднаго праекта ў межах дадзенага конкурсу можа скласці ад 100 тыс. да 1,5 млн. еўра. Фінансаванне ЕС складае 90 % ад агульнага бюджэту праекта - 10 % сродкаў мусіць складаць асабісты ўнёсак партнёраў.

Спампаваць пакет для заяўнікаў можна тут. Больш падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 20 снежня 2016 года.

Паводле ENI-cbc.eu