Конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры (ЗША)
Амбасада ЗША у Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе. Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі ЗША і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце. Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары. Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 15 жніўня 2018 года.
Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны досвед і здольнасць цалкам скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.
Конкурсныя дысцыпліны на 2019-2020 навучальный год:
Устойлівае развіццё:
- Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
- Эканамічнае развіццё / Фінансы і банкаўская справа;
- Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
- Гарадское і рэгіянальнае планаванне.
Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў:
- Камунікацыя і журналістыка;
- Заканадаўства і правы чалавека;
- Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне;
- Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі;
- Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій;
- Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.
Адукацыя:
- Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі;
- Кіраванне вышэйшай адукацыяй;
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай.
Ахова здароўя:
- Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя;
- Прафілактыка ВІЧ/СНІД;
- Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі.
Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.
Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах ангельскай мовы, будуць аб’яўлены ў студзені 2019 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2019 года.
Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- быць грамадзянамі Беларусі;
- мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
- мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
- дэманстраваць лідарскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
- добра ведаць ангельскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 / дад. 5612.
Крыніца: humphreyfellowship.org