Конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ ў 2021 – 2022
Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2021-2022 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра. Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання. Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку да 1 верасня 2020 года.
Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследаванні на працягу двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.
У дадатак да стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.
Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.
Кваліфікацыйныя патрабаванні:
- Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
- Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
- Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра
Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце на адрас электроннай пошты [email protected]
Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў верасні 2020 года.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.
Крыніца: by.usembassy.gov