Конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека (Беларусь-Літва)

Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі (узрост 18-39) ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах. Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы - бясплатныя. Арганізатары бяруць на сябе інышя выдаткі. Правядзенне сесій запланавана ў Беларусі і Літве. Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня 2019.

Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт/ка павінны запоўніць рэгістрацыйную форму, а таксама напісаць невялікае эсэ на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2500 знакаў з прабеламі, прыкладна каля 1 старонкі фармата А4) і даслаць не пазней за 20 жніўня 2019 года ўключна (заяўкі, дасланыя пазней, разглядацца не будуць).

Мэтай праграмы з’яўляецца пашырэнне і развіццё праваабарончай адукацыі як фактару, які ўплывае на агульнае выкананне правоў чалавека ў краіне. Выкладчыкі праграмы – прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Мэтавая група

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца кандыдаты/кі з Беларусі, якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека (выпускнікі/цы школ, семінараў і трэнінгаў праваабарончай накіраванасці), зацікаўленыя ў пашырэнні кампетэнцый у дадзенай сферы.

Асаблівая увага будзе надавацца заяўкам, атрыманым ад выпускнікоў/ц Летніх школ па правах чалавека, якія арганізоўваюцца і праводзяцца адукацыйна-асветніцкай праграмай “Беларуская правабарончая школа”.

Узрост: 18-39 гадоў (пры наяўнасці высокай матывацыі, выдатнага эсэ і рэкамендацый,  узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў праграмы). Група будзе сфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Фармат курса:

  1. Курс разлічаны на 5 месяцаў і складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць на працягу жніўня-снежня 2019 года. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля).
  2. Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў, тэматычных дыскусій. Паміж сесіямі прадугледжана выкананне хатніх заданняў, якія будуць тэставацца і ацэньвацца экспертамі. 
  3. Ад удзельнікаў будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях і выкананне хатніх заданняў, у сувязі з чым арганізатары просяць прэтэндэнтаў уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме (з улікам навучання, працы, сямейнага становішча і г.д.).
  4. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка/цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.


Плануемая тэматыка сесій:

  • Механізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях: тэорыя і практыка.
  • Свабода сходаў. Міжнародныя стандарты і нацыянальнае заканадаўства. Практычныя аспекты рэалізацыі свабоды сходаў ў Беларусі.
  • Права на выказванне меркавання.
  • Права на неўмяшальніцтва  ў прыватнае і сямейнае жыццё. Інфармацыйная  і фізічная бяспека.
  • Права на жыцце, свабода ад катаванняў, жорсткага, бесчалавечага або зневажальнага годнасць абыходжання i пакарання.
  • Практычныя аспекты зваротаў ў міжнародныя органы, у тым ліку ў Камітэт ААН па правах чалавека.
  • Пабудова стратэгічных дзеянняў у абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
  • Іншыя тэмы і тэматыкі, звязаныя з правамі чалавека і грамадскім інтарэсам, актуальныя для сучаснай Беларусі
  • Працоўныя мовы: беларуская і руская.


Першая сесія адбудзецца ў перыяд з 30 жніўня па 1 верасня 2019 года.
 

  1. Плануецца, што пры наяўнасці дазвола аўтара/кі лепшыя эсэ будуць надрукаваныя ў СМІ і на тэматычных старонках сацыяльных сетак падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў кастрычніку гэтага года.
  2. Для прэтэндэнтаў, якія не з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека (адукацыйна-асветніцкай праграмы Беларуская праваабарончая школа) пажадана прадставіць рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы) або адсканаваную копію сертыфіката праваабарончай праграмы, выпускніком якой яны з’яўляюцца.
  3. Удзельнікі будуць абраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу  ўсе прэтэндэнты будуць апавешчаны 25 жніўня 2019 года.
  4. Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія прадставілі важкія рэкамендацыі, напісалі эсэ, арыентуюцца ў грамадскай і праваабарончай праблематыцы, матываваныя на атрыманне ведаў у галіне правоў чалавека, гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.


Крыніца: spring96.org