Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў
сер, 2018-11-14 15:10
Конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Сумы грантаў ад 3000 еўра да 25 000 еўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.
Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі ўзяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).
У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:
- Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 еўра);
- Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 7 001 да 25.000 для праектаў тэрмінам, не менш за год + абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);
- Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 8 000 еўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).
Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:
- актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
- адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
- наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
- адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
- устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
- рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
- наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.
Крыніца: humanrightshouse.org