Конкурс на лепшы матэрыял пра праекты ЕС у Беларусі
сер, 2017-01-11 19:16
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт пра праектную дзейнасць ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта www.euprojects.by, дзе падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў. Пераможцы творчага спаборніцтва ў якасці прыза атрымаюць магчымасць пабываць на прафесійным семінары ў адной з краін ЕС. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 22 сакавіка 2017 г.
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўленая ў Палажэнні пра конкурс па гэтай спасылцы.
Арганізатары спадзяюцца, што знаёмства з героямі праектаў стане крыніцай натхнення і дапаможа стварыць яркія і запамінальныя сюжэты і публікацыі.
Крыніца: Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі