Конкурс на лепшы бізнэс-праект у сферы крэатыўнай эканомікі (Віцебск і Гомель)
У Віцебску і Гомелі стартаваў прыём заявак на конкурс бізнес-праектаў (стартапаў) у сферы крэатыўнай эканомікі. Заяўнікамі ў рамках конкурсу могуць выступаць фізічныя асобы і групы фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць або якія з'яўляюцца членамі арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі пілотных гарадоў праграмы - Віцебска і Гомеля. Арганізатары падтрымаюць 4 бізнес-праекты (па 2 у кожным пілотным горадзе - Віцебску і Гомелі). Агульны аб'ём фінансавых сродкаў складае 5200 еўра (уключаючы падаткі). Конкурс праводзіцца ў тры этапы, першы дэдлайн 19 студзеня.
Мэта конкурсу - садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў пілотных гарадах праграмы, Віцебску і Гомелі, шляхам падтрымкі мясцовых бізнэс-праектаў сферы крэатыўнай эканомікі - у тым ліку, у сферы рэкламы, архітэктуры, рамёстваў, дызайну, інтэрактыўных забаўляльных праграм, інфармацыйных тэхналогій , медыя і інш.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
- да 19 студзеня 2018 году, ён уключае ў сябе падачу заявак па зацверджанай форме. Для адабраных удзельнікаў і ўдзельніц будзе арганізавана кансультацыя па падрыхтоўцы поўнай версіі заяўкі на 2 этап конкурсу.
- да 19 лютага 2018 году, ён уключае ў сябе падачу поўнай версіі заяўкі па зацверджанай форме.
- да 5 сакавіка 2018 году, ён уключае абвяшчэнне пераможцаў.
ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ НЕАБХОДНА:
- уважліва азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе па спасылцы;
- запоўніць форму заяўкі згодна на рускай або беларускай мове (форму заяўкі можна запытаць па электроннай пошце [email protected]);
- накіраваць заяўку ў электронным выглядзе на адрас [email protected] з паметкай «На конкурс бізнес-праектаў" не пазней за 19 студзеня 2018 года.
- Пра вынікі адбору 1 этапу ўдзельнікі конкурсу будуць праінфармаваныя не пазней за 5 лютага 2018 года.
З пытаннямі і за папярэдняй кансультацыяй можна звярнуцца ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (ФРГ) у РБ па электроннай пошце [email protected] або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 , (029) 257 43 97.
Крыніца: dvv-international.org.ua