Конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы ўцекачоў (Беларусь)

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (UNHCR) і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Развіццё" (Беларусь) ладзяць конкурс для СМІ на лепшае асвятленне тэмы "Ўцекачы - простыя людзі ў няпростых абставінах". Мэта конкурсу - прыцягненне ўвагі да праблем уцекачоў у Беларусі і фарміраванне станоўчага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

Конкурс мае замацаваць талерантныя адносіны да ўцекачоў у беларускім грамадстве, пашырэнне інфармацыі пра міграцыю і праблемы ўцекачоў, развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі/органамі, міжнароднымі арганізацыямі і СМІ.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: калектывы газет, часопісаў, радыёстанцый, тэлекампаній, асобныя журналісты.

Намінацыі конкурсу:

  • лепшая публікацыя (серыя публікацый) у газеце, часопісе ці анлайн-выданні;
  • лепшы теле-, радыёматэрыял (серыя матэрыялаў).

На конкурс прымаюцца матэрыялы, выкананыя ў любым жанры. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 8 млн. беларускіх рублёў. Удзельнікі конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і заахвочвальнымі прызамі.

Дэдлайн - 30 лістапада 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут. Даведкі па тэл.: (017) 209 57 66, (029) 322 27 40.

 

Паводле NGO.by.