Конкурс на гранты «Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны»
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Неабходна падаць заяўку, складзеную на англійскай і беларускай цi рускай мовах згодна з наступнымі інструкцыямі, на электронны адрас [email protected] з пазнакай «AFCP» не пазней за 23 лістапада 2018 года.
Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года дае фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў.
Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як:
- рэстаўрацыя гістарычных будынкаў;
- ацэнка і кансервацыя музейных калекцый;
- захаванне месцаў археалагічных раскопак;
- захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення;
- паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 210-12-83 (5604).
Крыніца: by.usembassy.gov